РУ БЕ EN

Свята ў нашай хаце…

21.02.2023
 
21 лютага – міжнародны Дзень роднай мовы. Мы, вучні педагагічнага класа Пастаўскай гімназіі, прынялі самы актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных гэтай даце, тым больш, што зараз мы праходзім педагагічныя пробы. Намі былі наладжаны віктарыны “Перакладзі словы на беларускую мову”, “Узнаві прыказку”, конкурсы “Свет беларускіх
загадак”, “Лепшы чытальнік беларускіх вершаў”, на перапынках арганізаваны беларускія народныя гульні з удзелам малодшых вучняў, а таксама конкурс сярод вучняў гімназіі на лепшы беларускі каляндар.

Фотогалерея: