Педагагічны квіз
26.04.202526 красавіка на базе ДУА «Чапукоўская сярэдняя школа» прайшло раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства для вучняў педагагічных класаў (груп).
Будучым настаўнікам была прапанавана інтэлектуальная гульня «Педагагічны квіз «Чароўны свет пытанняў і заданняў»».
Квіз складаўся з сямі тураў, як колькасць урокаў у дзень у старшакласнікаў. Удзельнічалі тры каманды: «Камета», «Жыхары Зямлі», «Залатая рыбка». Пытанні і заданні былі састаўлены на аснове матэрыялу, які вывучаецца на факультатыўных занятках «Уводзіны ў педагагічную прафесію». Былі пытанні і на логіку, і на эрудыцыю. Але ўсе заданні датычыліся непасрэдна настаўніка, школы, дзяцінства.
Цікавасць вучняў выклікаў музычны тур «Дзяцінства, школа, настаўнік». Педкласаўцы не толькі разгадалі песні, але некаторыі з іх нават праспявалі. Асабліва будучым педагогам спадабаўся тур «Загадкавая чырвоная скрыня».
Па выніках мерапрыемства першае месца заняла меньшая па колькасці ўдзельнікаў каманда «Жыхары Зямлі». І гэта пацвярджае, што ў гульні-квізе важны згуртаванасць, кемлівасць і веды.